«Цмокі-Мінск» пацвердзілі ўдзел у Адзінай лізе ВТБ-2016/17

  Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Адзінай лізе ВТБ сезона-2016/17. Такім чынам, наступнае першынства стане семым запар, у якім беларускі клуб пазмагаецца з мацнейшымі калектывамі Усходняй Еўропы ў межах аднаго з самых моцных спаборніцтваў кантыненту. Нагадаем, што з 2010 года «агнядышныя» з’яўляюцца нязменным і адзіным прадстаўніком Беларусі на прэстыжнай міжнароднай арэне. За гэты час «Цмокі» дамагліся шэрагу знакавых перамог, у тым ліку зруйнаваўшы вядучыя каманды Расеі і бліжняга замежжа — каўнаскі «Жальгірыс», казанскі УНІКС, «Ніжні Ноўгарад». Таксама адзначым, што мінулы розыгрыш быў самым паспяховым у гісторыі «Цмокаў». Пад кіраўніцтвам Ігара Грышчука «агнядышныя» занялі 12 радок з 16 удзельнікаў турніра, запісаўшы на рахунак рэкордныя 9 перамог. Канчатковы склад удзельнікаў, фармат розыгрыша Адзінай лігі ВТБ-2016/17, яе каляндар і сістэму бонусаў дырэктарат спаборніцтваў агучыць у сярэдзіне лета пасля нарады з удзелам прадстаўнікоў усіх клубаў у Маскве, паведамляе афіцыйны сайт «Цмокаў».
Источник: sportnaviny.com

Читайте также  Швайнштайгер может продолжить карьеру в MLS
mb-samara