Цмокі пачынаюць продаж абанементаў на сезон!

  Ніякіх чэргаў за квітком перад матчам. Заўсёды сваё месца на арэне. Прыемныя бонусы ад партнёраў «Цмокі-Мінск». Расказваем вам пра тое, чаму набыццё сезоннага абанемента на ўсе матчы мужчынскай каманды — гэта правільная ідэя. У гэтым сезоне «Цмокі» у Адзінай Лізе ВТБ і Лізе Чэмпіёнаў будуць гуляць на дзвюх пляцоўках: Falcon Club Арэна і Мінск-Арэна. На Мінск-Арэне пройдуць матчы рэгулярнага чэмпіянату Адзінай Лігі ВТБ супраць ЦСКА, «Хімак», «Лакаматыва-Кубань» і УНІКСа, на Falcon Club Арэне — усе астатнія сустрэчы. Мы запускаем у продаж сезонныя абанементы на ўсе гульні «Цмокаў». Чаму набыць нашу клубную карту будзе выгадна для Вас? 1. Істотная эканомія. Набыццё абанемента абыйдзецца Вам у 2 (!) разы танней, чым набыццё асобнага квітка на кожны матч. І мы зараз кажам пра гульні рэгулярнага чэмпіянату: абанемент дзейнічае да канца сезона, а яго кошт быў вылічаны па матчах «рэгуляркі». 2. Сваё месца на арэне. Пры набыцці абанемента Вы бранюеце вызначанае месца, якое замацоўваецца за Вамі на ўсе хатнія гульні. 3. Бонусы ад нашых партнёраў. Калі Вы набудзеце абанемент, то тут жа станеце ўдзельнікам дысконтнай праграмы. Што ўваходзіць у гэтую праграму? Магчымасць атрымаць розныя зніжкі на паслугі спарткомплекса «Цмокі-Мінск» (Уральская, 3а) і на паслугі партнёраў нашага клуба. Для кожнага з заўзятараў мы распрацавалі свае віды абанементаў. У нас ёсць прапанова «Дзіцячы», «Сацыяльны», «Усёй сям’ёй 2+1» і «Ўсёй сям’ёй 2+2», «Я з НБЛ», а таксама адмысловая праграма для вучняў баскетбольных школ БК «Мешчаракова» і «Гарызонт». Падрабязней азнаёміцца з праграмамі і іх коштамі можна тут. Набыццё абанемента праходзіць у 2 этапы: 1. Рэзерваванне месца.  Для рэзервавання месца заўзятару трэба набыць сертыфікат рэзервавання месца, такім чынам бранюючы за сабой месца на трыбунах Falcon Club Арена. Месцы продажу сертыфікатаў: — Сайт ticketpro.by — Спарткомплекс БК «Мінск-2006»: Мінск, вул.Уральская, 3а (у адміністратара) — Афіцыйныя партнёры «Ticketpro». Набыць абанемент можна да 12.10.2016 г. уключна. 2. Абмен сертыфіката на абанемент. Абмяняць сертыфікат рэзервавання месца на абанемент (клубную карту) можна праз 3 працоўных дня пасля набыцця сертыфіката.
Источник: sportnaviny.com

Читайте также  В Челябинской области местами пройдёт снег, на дорогах − гололедица
mb-samara