Хакейнае «Дынама» дапаможа дзецям на сенняшняй гульні

  Ёсць выдатная беларуская традыцыя: увечары з 6 на 7 студзеня калядаваць, святкуючы Нараджэнне Хрыстова. Калядоўшчыкі ходзяць ад хаты да хаты, танчаць, спяваюць песні – і атрымліваюць за гэта ад гаспадароў шчодры пачастунак. Запрашаем усіх прыняць удзел у нашым калядаванні падчас гульні «Дынама-Мінск» – «Лада» (Тальяці), якая адбудзецца менавіта увечары 6 студзеня. Вас чакаюць файны хакей, народныя скокі, беларуская музыка і сапраўдныя калядоўшчыкі з «казой»! Апранайце на гульню народныя строі, вышыванкі, рабіце сэлфі ў вашыя інстаграмы і твітары на арэне з хэштэгам#калядынадынама і паметкай вашага месца напрацягу першага перыяду – і ўдзельнічайце ў нашым конкурсе: той, чый вобраз спадабаецца нам найбольш, атрымае прыемны прыз ужо ў другой дваццаціхвілінке. А ў першым перапынку гульні, адразу пасля заканчэння першага перыяду па спецыяльным сігнале вядучага адбудзецца збор пачастунку – «зубралёт»! Пасля каманды вядучага кідайце на лёд «зубрыкаў», «мядзведзянятак» ды іншыя мяккія лялькі (пажадана спакаваных). Увесь пачастунак, які будзе сабраны, мы абяцаем перадаць на дабрачынныя мэты. У мінулым сезоне, падобны «зубралёт» прынёс дзеткам да святаў 1027 лялек. Частка з іх, да прыкладу, была перададзена ў Дапаможную школу-інтэрнат №7 г. Мінску.
Источник: sportnaviny.com

Читайте также  Самые тяжелые знаки Зодиака среди мужчин
mb-samara