Лапо і Сушчык далучыліся да «Цмокаў»

  Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» паведамляе аб афіцыйным падпісанні дзвюх таленавітых беларускіх баскетбалістак новай хвалі — абаронцы Анастасіі СУШЧЫК (1997 г., 160 см) і цэнтравой Ганны ЛАПО (1997 г., 188 см.). Пагадненні са спартсменкамі заключаны на тры гады па сістэме «2 + 1». У мінулым сезоне ўзыходзячыя айчынныя зорачкі абаранялі колеры сталічнага РДВАРа, з якім занялі чацвёртае месца па выніках першынства краіны-2015/16. Сушчык правяла ў сезоне 31 паядынак, набіраючы за матч па 11,3 ачкоў пры 5,4 падборах і 3,5 перадачах за 32 хвіліны ў сярэднім на паркеце. Лапо запісала ў актыў 30 сустрэч, дзе адзначалася 10,6 ачкамі пры 6,2 падборах і 1,5 перадачах за 29,4 хвіліны. Дадамо, што ў мінулым годзе Анастасія і Ганна прывялі жаночую (U-18) зборную па баскетболе 3х3 да срэбраных медалёў хатняга чэмпіянату Еўропы. Акрамя гэтага, яны рэгулярна прыцягваліся да выступленняў за юніёрскую і юнацкія каманды краіны на кантынентальных форумах. Ганна ж яшчэ паспела засвяціцца і ў складзе моладзевай (U-20) зборнай Беларусі.
Источник: sportnaviny.com

Читайте также  Даниил Квят может не попасть на Гран-при Испании
mb-samara