СпортНавины — новы інфапартнёр баскетбольнага клуба Цмокі-Мінск

  Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» з радасцю аб’яўляе аб пачатку інфармацыйнага супрацоўніцтва са спартыўным інтэрнэт-парталам «СпортНавины». «СпортНавины» – маладое спартыўна-інфармацыйнае выданне, якое факусуецца на самых важных і цікавых навінах беларускага і сусветнага спорта. За час свайго існавання сайт змог вырасці з рэгіянальнага СМІ, сёння ахапляючы не толькі беларускую аўдыторыю, але і чытачоў з краін блізкага замежжа. Ужо ў мінулым сезоне «СпортНавины» актыўна асвятлялі жыццё нашага баскетбольнага клуба. Апроч «Цмокі-Мінск» «СпортНавины» супрацоўнічаюць з гандбольным клубам «Віцязь», камандай па міні-футболе «Сталіца» і цэлым шэрагам футбольных клубаў з Першай лігі чэмпіяната Беларусі. Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з маладымі і актыўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі і спадзяёмся на цікавую сумесную працу.
Источник: sportnaviny.com

Читайте также  Никита Корзун перешел в киевское «Динамо»
mb-samara